21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы!
21 февраля 2023
Мы – беларусы, бо нарадзіліся ў Беларусі… А ці дастаткова гэтага? Напэўна, не зусім. Бо каб назваць сябе беларусам, недастаткова толькі нарадзіцца тут. Недастаткова ведаць толькі гісторыю і культуру свайго народа. Па-першае, мы павінны ведаць нашу родную беларускую мову. Мова робіць нас сапраўднымі беларусамі. І вельмі хочацца, каб беларуская мова гучала часцей, каб на ёй размаўлялі нашы дзеці, унукі, праўнукі...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Анатоль Грачанікаў