Прагляды нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў

22 февраля 2024
Прагляды нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў

У рамках гадавой задачы ў нашым садку прайшлі прагляды нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў. Нашы дзеткі гулялі ў беларускія народныя гульні, разглядвалі альбомы "Мая сям'я", "Мая Радзіма Беларусь"; слухалі літаратурныя творы на роднай мове, уваходзілі ў ролю казачных персанажаў і нават пабывалі у музеі "Беларускіх народных рамёстваў". Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прадэманстравалі сваё педагагічнае майстэрства па выхаванню гонару за сваю сям'ю, свой горад і сваю Радзіму.