Семінар-практыкум
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ
“СУЧАСНЫ ПАДЫХОД ДА МОЎНАЎ АДУКАЦЫІ
ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ”
МЭТА: паглыбленне, удасканаленне, сiстэматызацыя ведаў i ўменняў педагогаў па развіццi беларуска-моўных зносін дзяцей дашкольнага ўзросту праз сучасныя падыходы да моўнай адукацыі
ЗАДАЧЫ:
- пазнаёміць педагагічных работнікаў з сучаснымі падыходамі да далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры;
- актуалізаваць веды па тэме «маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту";
- выявіць уласныя патэнцыйныя магчымасці для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці;
- садзейнічаць развіццю індывідуальнага творчага вопыту;
- удасканальваць валоданне беларускім маўленнем.
ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: семінар-практыкум
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Спецыяльны-сад №3 г. Ваўкавыска”
ПЛАН
- Сучасныя падыходы да нацыянальна-моўнай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту (метадычны матэрыял Н.Старжынскай, доктара педагагічных навук, прафесара, прафесара кафедры методык дашкольнай адукацыі, БДПУ ім.М.Танка.)
- Формы і метады работы з дзецьмі па далучэнню да беларускай народнай культуры (выхавальнік дашкольнай адукацыі Папроцкая Л.У.)
- Педагагічныя вячоркі “Далучэнне дашкольнікаў да народнай культуры і мастацтва” (намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Капылец А.Я.)
- Экскурс у мінулае “Беларуская хата”, асаблівасці харчавання беларусаў. (выхавальнік дашкольнай адукацыі Папроцкая Л.У.)
- Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклора (выхавальнік дашкольнай адукацыі Шкулепа Г.С.)
- Віктарына “Беларусь-мая Радзіма”.
- Беларускія народныя рухомыя гульні.
- Рэфлексія: практыкаванне “Карусель”.
- Рэлаксацыя “Гронка вінаграду”.
Літаратура:
- Дубінина, Дз. М. Культура Беларусі ў казках і паданнях: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Дз. М. Дубініна, Дз. У. Дубінін. – Мінск: Зорны верасень, 2008. – 120 с.
- Дубiнiна, Дз.Н. Родная прырода ў вуснай народнай творчасцi: дапаможнiк для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi/ Д. Н. Дубiнiна, А. А. Страха, Дз. У. Дубiнiн – Мiнск: Нац. iн-т. адукацыi, 2013. – 136 с.
- Маленькие граждане большой страны. / составитель Дубовская Л. В. -Мозырь «Содействие» 2008 г. Приобщение детей старшего дошкольного возраста к белорусской национальной культуре: Сборник методических материалов / сост. Василенко Т.А.– Гомель: УО «ГОИРО», 2010.
- «Мой родны кут…»: зборнiк метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаваннi дзяцей дашкольнага узросту. У 2 ч./ уклад. В.М. Цяленчанка. — Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2006.
- Пралыгіна, Н. В. «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай творчасці / Н. В. Пралыгіна - Мазыр “Белы вецер”, 2010.
- Праменьчыкі выхавання патрыятызму / Складальнік Паўлаў С. Б. –Мазыр: 2009г.
- Спадчына маёй краіны. Матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. / Складальнік Грышкевіч І.К. - Мазыр 2009г.
ХОД СЕМІНАРА-ПРАКТЫКУМА
Вядучы:
У адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе, актуальнай з'яўляецца арганізацыя шматмоўнай прасторы ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” кіраўнік і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.
- Для Вас, паважаныя калегі, прапануем метадычны матэрыял па тэме “СУЧАСНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА НАЦЫЯНАЛЬНА-МОЎНАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ” (Наталлі Сцяпанаўны Старжынскай, доктара педагагічных навук, прафесара, прафесара кафедры методык дашкольнай адукацыі, БДПУ ім.М.Танка.)
Вядучы:
- Будучыня нашай краіны залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Любоў да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродде, народных традыцыях.
Каб зразумець душу беларусаў, праз гісторыю, культуру сваіх землякоў, неабходна ведаць свае карані, сваё мінулае і сучаснасць. Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да мінулага спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў.
Загадкі, прыказкі, прымаўкі, песні, казкі-выхоўваюць у чалавеку пачуццё любові да роднай зямлі, разуменне працы як асновы жыцця.
Творы вуснай народнай творчасці не толькі фарміруюць любоў да традыцый свайго народа, але і спрыяюцьразвіццю асобы ў духу патрыятызму.
Патрыятызм павінен фарміравацца ў сям'і, ва ўстанове спецыяльнай дашкольнай адукацыі, бо менавіта ў дашкольным узросце пачынае фарміравацца светапогляд чалавека.
“Хто я? Адкуль?” - рана ці позна дзеці задаюць гэтыя пытанні, і на іхтрэбаадказваць. Але часам атрымліваецца так, што мы самідарослыя, мала што ведаем абсваіх бабулях і дзядулях, не кажучы ўжо пра больш далёкіх сваякоў. Многія з нас не ведаюць народных песень, казак, танцаў, прыказак, прымавак, загадак, гульняў. Што мы можам перадаць у духоўную спадчыну дзецям? Як будуць захоўвацца лепшыя традыцыі і абрады?
Гэтыя пытанні задаюць і шукаюць на іх адказы і законныя прадстаўнікі выхаванцаў, і педагогі.
Сёння многія навукоўцы, практыкі аднадушныя ў тым, што неабходна вяртацца да народнай педагогікі. Важна, каб педагогі і бацькі ведалі народныя святы, абрады, традыцыі, гульні. Валодалі роднай мовай і выкарыстоўвалі ў сваёй працы разнастайны беларускі фальклор.
Вядучы:
- А зараз я запрашаю Вас на ПЕДАГАГІЧНЫЯ ВЯЧОРКІ.
«Далучэнне выхавальнікаў да народнай культуры і мастацтву»
Вядучы: Усім вядома, якое вялікае значэнне на сучасным этапе надаецца нацыянальнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Для таго, каб навучыць выхаванцаў любіць сваю Радзіму і паважаць яе традыцыі, мы, дарослыя павінны самі валодаць пэўнымі ведамі. На сённяшніх педагагічных вячорках мы паспрабуем абмяняцца інфармацыяй, запазычыць новыя веды пра сваю радзіму, традыцыях нашага народа. Сённяшнія педагагічныя вячоркі складаюцца з наступных адукацыйных абласцей:
- дарослыя “Чалавек і грамадства” – выхавальнікі – “Дзіця і грамадства”
- дарослыя “Чалавек і прырода” – выхавальнікі “Дзіця і прырода”
- дарослыя “Выяўленчае мастацтва” – выхавальнікі “Выяўленчае мастацтва
Для правядзення вячорак нам неабходна падзяліцца на дзве каманды. Тая каманда, якая дасць найбольшую колькасць правільных адказаў, стане пераможцам. Ацэньваць адказы будзе журы.
АДУКАЦЫЙНАЯ ВОБЛАСЦЬ: “ЧАЛАВЕК І ГРАМАДСТВА”
- Назовите государственные символы Республики Беларусь и расскажите слова Государственного Гимна Республики Беларусь.
- Назовите столицу Республики Беларусь. Как она называлась раньше? (Менск или Мениск – от названия реки Менка.)
- Сколько вам известно областных центров Республики Беларусь? Перечислите их. (Минск, Могилев, Витебск, Брест, Гродно.)
- Назовите страны соседки Республики Беларусь. (Россия, Украина, Польша, Литва, Латвия.)
АДУКАЦЫЙНАЯ ВОБЛАСЦЬ: “ЧАЛАВЕК І ПРЫРОДА”
- Какие реки протекают по территории Республики Беларусь? (Сож, Западная Двина, Березина, Днепр, Припять, Нёман.)
- Назовите самую длинную реку Беларуси. (Днепр.)
- Назовите самое большое озеро Беларуси. (Нарочь.)
- Какие еще озёра Беларуси вы знаете? (Дрисвяты, Долгое, Чёрное, Червоное, Мядель, Браславские озёра.)
- Какие заповедники Беларуси вы знаете? (Березинский биосферный, Полесский государственный радиационно-экологический.)
- Каких обитателей лесов, полей и болот Беларуси вы знаете? (Зубры, лоси, аисты, волки, цапли, косули, журавли и т.д.)
- Какие растения используются для изготовления декоративно-прикладных изделий искусства? (Лен, солома, дерево, лоза.)
- Из чего изготавливают белорусскую посуду? Назовите посуду по-белорусски. (Гарлачык, гаршок, збан, гляк, кубак)
ГУЛЬНЯ “ПЕРАКЛАДЧЫК”
Камандам прапануюцца словы на беларускай мове, якія яны павінны перавесці на беларускую мову:
Аблічча – облик, лицо Абрус – скатерть Абшар – простор Багна – болото Бэз – сирень Качка – утка Вопратка – одежда |
Гузік – пуговица Ганак – крыльцо Дзяжа – кадка Зрок – зрение Смачна есці – приятного аппетита Коўдра – одеяло Няўрод – неурожай |
АДУКАЦЫЙНАЯ ВОБЛАСЦЬ: “ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА”
- Якіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў вы ведаеце? (Я.Купала, Я.Колас, М.Танк, З.Бядуля, В.Вітка, Р.Барадулін, В.Хомчанка, Я.Брыль, М.Багдановіч.)
- Назавіце некалькі беларускіх мастацкіх твораў, з якімі вы знаёмыя дзяцей сваёй групы. (гр.№3 – М.Багдановіч “Зімой”, Я.Купала “Зіма”, “Бай”, А.Вольскі “Родны край”, “Свята мам”, В.Хомчанка “Яблык”, Н.Гілевіч “Снежны - дзед”, “Я - беларус”, Ю.Свірка “Бабуліны казкі”, Р.Барадулін “Загадкі на градках”; гр. №2 – В.Вітка “Ваверчына гора”, “Сяброўкі”, Н.Галіноўская “Коцік-варкоцік”, Л.Геніюш “На каньках”, Я.Колас “О, край родны, край прыгожы”, Я.Купала “Хлопрчык і летчык”, І.Муравейка “Вяснавыя коцікі” і інш.)
- Раскажыце, калі ласка, любое фальклорны твор.
- Якія беларускія народныя казкі вы ведаеце? (“Лёгкі хлеб”, “Лісіца і журавель”, “Пых”, “Мядзведзь”, “Як кот звярэй напалохаў”, “Два Маразы”, “Пшанічны каласок”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Каза-манюка”, “Муха-пяюха”, “Лісіца-хітрыца”, “Дзедава рукавічка”, “Піліпка-сынок”, “Жаронцы”, “Верабей і мыш”.)
- Якіх вы ведаеце беларускіх мастакоў, скульптараў, пісьменнікаў, кампазітараў? (А.Гугель, М. Савіцкі, Н.Паплаўская, Л.Шутко, І.Лучанок, А.Захлеўны, А.Чыркун.)
- Якія вам вядомы беларускія пляскі? (“Лявоніха”, “Бульба”, “Трасуха”, “Весялуха”, “Мікіта”.)
- Якія беларускія народныя песні вы ведаеце? (“Ручнікі”, “Лявоніха”, “Чаму ж мне не пець”, “Цячэ вада ў ярок”.) Исполните одну из них.
- Якія нацыянальныя стравы беларусаў вы ведаеце? (Зацірка, дранікі, мочанка.)
- Якія беларускія народныя гульні вы ведаеце? (“Да дзеда ў госці”, “Казел”, “Грушка”, “Маўчанка”, “Заінька”, “Замарожаныя”, “Рэдзька” і г.д.)
- Назавіце традыцыйныя святы і абрады беларусаў:
- Свята, на якім спальваюць пудзіла. (Масленіца.)
- Свята, на якім ушаноўваюць памершых продкаў. (Дзяды.)
- Таму, хто знойдзе на гэтае свята папараць-кветку, яна прынясе шчасце. (Купалле.)
- Вялікае гадавое веснавое свята, якім некалі адкрываўся новы каляндарны год. (Вялікдзень.)
- Свята “закрывання” зямлі на зіму. (Уздвіжанне)
- Веснавое свята, якое прысвячаецца ўрачыстай сустрэчы мядзведзя пасля доўгага зімовага сну. Адбываецца напярэдадні Дабравешчання. (Камаедзіца.)
- ЭКСКУРС У МІНУЛАЕ
“БЕЛАРУСКАЯ ХАТА”
Вядучы:
- З якога матэрыялу рабілі хаты? (з дрэва, у асноўным з хвоі, елкі, дуба.) Лес рыхтавалі зімой, калі раслінныя сокі сыходзілі ў карані. Падрыхтаваны зімой матэрыял хутчэй высыхаў, меў больш шчыльную драўніну. Пабудаваныя з такога матэрыялу хаты, маглі служыць 100-150 гадоў. Забаранялася выкарыстоўваць у будаўніцтве дрэвы паваленыя бурай. Па павер'ях, злыдні могуць пасяліцца ў новую хату.
Вядучы:
- У якім месцы пачыналі будаваць хату?
Пры выбары месца будаўніцтва жылля гаспадар кіраваўся як рацыянальнымі меркаваннямі (зручнасць камунікацый, характар грунту, навакольнае асяроддзе, суседства і г.д.), так і старажытнымі ўяўленнямі. Звычай не дазваляў будаваць дом на скрыжаванні дарог, дзе раней стаяла лазня, на тым месцы, дзе адбылося забойства. Лічылася, што ў гэтым месцы жывуць чэрці, ведзьмы. Паслябудаўніцтвадома ладзіліуваходзіны - вялікаесямейнае свята. Загадзя запрашалі святара, які акрапляў новы дом святой вадой. На ноч перад засяленнему хату пускалі пеўня або кошку, якія па павер'і адпужвалі нячыстую сілу і служылі засцярогамі. Пры пераходзе ў новую хату са старой бралі агонь з ачага, пры запаленых свечках пераносілі ладу, абавязкова таз у якім замешвалі цеста для хлеба.
Вядучы:
- Колькі пакояў мела беларуская хата?
Хата мела адзін пакой з мэтай зберажэння цяпла. Да яе прыбудоўваліся сенцы, у якіх была адгароджана невялікая кладоўка. Яна служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых прадметаў, адзення.
Вядучы:
- Якія пабудовы размяшчаліся побач з хатай?
Жыллё і гаспадарчыя будынкі размяшчаліся па перыметры двара. Да дому прымыкалі адрыны. Уся двароваятэрыторыя дзялілася на чысты двор і задні двор, дзе размяшчаліся адрыны.
“АСАБЛІВАСЦІ ХАРЧАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ”
Вядучы:
- Успомніць і назвацьпрымаўкі пра асаблівасці харчавання беларусаў.
- Якая яда, такая і хада.
- Хлеб у хаце – гаспадар, на працы – сябар, у дарозе – таварыш.
- Вялікі кусок дзярэраток.
- Госць, не дзьміся – еш, што ў місе.
- Чалавек галодны ні на што не годны.
- Адзін з’еш хоць вала – адна хвала, а як станеш з людзьмі есці – будзеш мець чэсць.
- На смачны кусочак знойдзецца раточак.
- Калі на стале гусь і парася, то работа хараша.
Вядучы:
Харчаванне беларусаў было звязана з бытам, культурай, звычаямі народа. Асабліва цесна яно звязана з порамі года. Цяжкім для простых людзей было ў вясновы час, калі яны елі толькі бульбу, крапіву.
Асаблівасцю беларускай народнай кухні было эканомнасць у расходаванні прадуктаў, высокая патрабавальнасць членаў сям'і да чысціні і акуратнасці. Па наяўнасці хлеба меркавалі аб дастатку сям'і.Шмат прыказак і прымавак складзена ў народзе пра хлеб: “Хлеб над усімі пануе”, “Хлеб - усяму галава”, “Едзь на дзень, а бяры хлеба на тыдзень”, “Хлеб - соль еш, а праўду рэж”, “Хто працаваць рады, той будзе хлебам багаты”, “Хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць”.
Вядучы:
- Прапаную пералічыць назвы беларускіх нацыянальных страў, расказаць рэцэпты іх прыгатавання.
Вядучы:
- У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
- ДАЛУЧЭННЕ ДАШКОЛЬНІКАЎ ДА ВЫТОКАЎ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ З ДАПАМОГАЙ МАЛЫХ ФОРМ ФАЛЬКЛОРА
Вядучы:
- ВІКТАРЫНА «БЕЛАРУСЬ - МАЯ РАДЗІМА
(Ўваходзіць Беларусачка пад беларускую народную музыку (педагог пераапрануты ў беларускі нацыянальны касцюм, у руках кошык).
Вядучы:
- Да нас у госці прыйшла Беларусочка. Праходзьце, калі ласка!
Беларусачка:
- Добры дзень! Я вельмі люблю і паважаю сваю Радзіму, нашу Беларусь. Ізараз прапануювам крыху пагуляць са мною. Для гэтага нам трэба падзяліцца на дзве каманды “Пралескі” і “Васількі” (ставіць біркі на сталы, ў якасці журы - вядучы).
Беларусачка:
- У мяне ў кошыку шмат цікавых пытанняў, заданняў і гульняў. Прапаную пачаць наша спаборніцтва.
- пытанне:
- Чаму наша краіна завецца Беларусь? (Таму што людзі, якія тут жывуць, прыгожыя, стройныя, са светлымі вачыма; ад вялікай колькасці снегу, які выпадае зімой; ад белага колеру ў адзенні).
- пытанне:
- Якія віды народных рамёстваў Беларусі вы ведаеце? (вышыўка, ткацтва, пляценне, ганчарства, разьба па дрэве).
3 пытанне:
- Якія сімвалы Беларусі вы ведаеце? (васілёк, бусел, колас, лен, канюшына).
- пытанне:
- Якія дзяржаўныя сімвалы нашай краіны вы ведаеце? (сцяг, герб, гімн).
(Вядучы падводзіць вынік).
Беларусачка:А зараз крыху адпачнем (развучванне беларускай народнай гульні “Грушка”, удзельнікі становяцца ў круг).
Мы пасадзімгрушкуўсе, усе,
Няхай наша грушкарасце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Распусціся ты, грушка, вось такой шырыні,
Расці, расці, грушка, ды у добры час.
Маленькая ... (імя), паскачы для нас.
А ўжо наша грушкараспусцілася,
Маленькая ... (імя) зажурыўся.
А мы тую грушкуўсешчыпацьбудзем,
Ад маленькай ... (імя) уцякацьбудзем.
Беларусачка: - Працягнем адказваць на пытанні.
- пытанне:
- Якія беларускія народныя казкі вы ведаеце? Чаму яны называюцца народнымі? ( “Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розум”, “Лісіца – хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Верабей і мыш”, “Кот Максім”.
6 пытанне:
- Якія беларускія народныя святы вы ведаеце? (“Каляды”, “Гуканне вясны”, “Дажынкі”, “Багач”, “Вадахрышча”, “Масляніца”, “Саракі”, “Валачобніцтва”, “Вялікдзень”, “Сёмуха”, “Купалле”, “Спас”, “Пакровы”, “Дзяды”[5]
- пытанне:
- Якія дрэвы растуць на беларускай зямлі? (хвоя, елка, асіна, дуб, ліпа, бяроза, рабіна, клён).
8 пытанне:
- Якія рэкі і азёры ёсць у Беларусі? (рэкі самыя буйныя: Нёман, Дняпро, Бярэзіна, Сож, Прыпяць; азёры: Нарач, Свіцязь, Кромань).
Беларусачка:
- Усе вы ведаеце, што такое прымаўкі. Яны вельмі часта выкарыстоўваюцца ў фальклоры, мастацкіх творах, гутарковай мовы. Неабходна развучваць іх з дзецьмі, так як у іх закладзены глыбокі сэнс, народная мудрасць. Зараз я вам буду чытаць беларускія прымаўкі, а вы павінны назваць рускія адпаведныя.
- Любіш паганяць – любі і каня гадаваць.
Любишь кататься – люби и саночки возить.
- Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць.
У семи нянек дитя без глаза.
- Чалавек без сяброў, што печ без дроў.
Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
4. Праца гадуе, а лянота марнуе.
Труд человека кормит, а лень портит.
5. Лежачы і грошы старэюць.
Под лежачий камень вода не течет.
6. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.
На чужой каравай рот не разевай.
(вядучы падводзіць вынік).
Беларусачка: - А зараз мы будзем вучыцца “збіраць” прымаўкі (удзельнікам трэба знайсці працяг прымаўкі).
Лепш сто сяброў – (як сто рублёў)
З кім пазнаешся – (такім і сам станешся)
З кім павядзешся – (ад таго і набярэшся)
Не той сябра, хто вусны мёдам мажа – (а той, хто ў вочы праўду кажа)
Век пражыць – (не кашулю пашыць)
Жыццё пражыць – (не поле перайсці)
Хто пытае – (той шмат знае)
Беларусачка: - Дарагія сябры, хачу навучыць вас гуляць яшчэ ў адну цікавую беларускую народную рухомую гульню “Міхасік”. Абавязкова развучыце яе са сваімі дзецьмі. Для правядзення гульні раскладзем кольца па крузе, іх павінна быць на адно менш, чым удзельнікаў. Каля кольцаў становяцца гульцы. Адзін з іх кажа словы:
- Ты, Міхаська, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
(Гучыць беларуская народная мелодыя, удзельнікі танцуючы рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і імкнуцца як мага хутчэй абуць “лапці” - заняць вольнае месца ў адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без “лапцей”, выбывае з гульні. Пасля гэтага адзін абруч забіраецца, і гульня працягваецца да таго часу, пакуль у крузе не застанецца адзін гулец. Ён лічыцца пераможцам.)
Беларусачка: - Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел у маіх гульнях, жадаю ўсім дабра і моцнага здароўя, любіць і паважаць сваю радзіму і яе традыцыі. Да пабачэння.
Вядучы: - Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры можа быць цікавай і творчай працай. Але неабходна памятаць, што дашкольны ўзрост - гэта перыяд жыцця дзіцяці, калі фарміруецца цікавасць і патрэба ў ведах, а вядучым відам дзейнасці з’яўляецца гульня. Спецыяльна падабраныя дыдактычныя гульні, гутаркі дапамогуць педагогам выявіць узровень сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці.
Галоўнай мэтай заняткаў ці іншых формаў работы з дзецьмі з’яўляецца:
- выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, народ, яго мову, гісторыю, культуру;
- паглыбіць веды аб родным краі, радзіме;
- фарміраваць гатоўнасць праявіць свае веды ў дзейнасці;
Добрыя вынікі на занятках па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай культуры, можна дасягнуць з дапамогай наступных эфектыўных метадаў і прыёмаў працы, аб якіх мы размаўлялі раней, а зараз яшчэ раз іх успомнім:
* сюрпрызны момант, у якім “схавалася” тэма; незвычайны пачатак занятка (прыход госця, героя, выкарыстанне загадкі, паштоўкі, разгляданне карціны, слуханне верша, запрашэнне ў падарожжа і г.д.);
* загадкі як форма фальклорнай творчасці дапамагаюць ўвесці дзяцей у навакольны свет, развіваюць фантазію, прымушаюць думаць;
* вершы садзейнічаюць стварэнню атмасферы даверу ў гутарках пра маму, прыроду, радзіму;
* праблемныя сітуацыі (дзеці павінны знайсці выхад з дапамогай аналізу, абагульнення, параўнання (могуць параўноўвацца гербы розных краін, сцягі; горад-вёска;
* гульнявыя прыёмы “пытаюся – адказвай”, “заплюшчы вочы і уяві”, “зазірні ў канверт”, “складзі з часцей” і інш.
* віктарына;
* выкарыстанне прымавак, прыказак, малых формаў беларускага фальклору;
* праслухоўванне музычных твораў;
* творчыя заданні: “намалюй, што прадставіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож ...”;
* выкарыстанне розных сродкаў ўздзеяння на настрой, эмацыянальны нвастрой дзяцей падчас сумеснай дзейнасці (слуханне музыкі, чытанне вершаў і г.д.);
* хатнія заданні: “спытай у бабулі, матулі”, “схадзі на экскурсію”, “прачытай і вывучы” і інш.
Вядучы: - Варта таксама весці работу з бацькамі. Формы і метады арганізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі могуць быць наступнымі: наглядныя, славесныя, калектыўныя і індывідуальныя.
Наглядныя формы:
- тэматычныя папакі-перадвіжкі “Дзіцячы беларускі фальклор”, “Як нашы продкі гасцей частавалі”;
- тэматычныя літаратурныя выставы;
- спіс літаратуры для чытання дзецям.
Славесныя формы:
- кансультацыі "Выхоўваем маленькага грамадзяніна" і інш.;
- выступленні на бацькоўскіх сходах.
Калектыўныя формы:
- правядзенне сумесных мерапрыемстваў: “Сямейная гасцеўня”; “Святкуем Каляды разам з бацькамі”;
- “Кірмаш здароўя” (спартыўна-фальклорнае свята з удзелам дзяцей і бацькоў);
- удзел бацькоў у творчых конкурсах “Беларусь-мая Радзіма”, “Радавое дрэва”, “Беларуская нацыянальная кьухня” і інш.;
Сумесныя з бацькамі мерапрыемствы забяспечаць павышаную ўвагу бацькоў да выкарыстання сродкаў вуснай народнай творчасці (гульняў, песен, загадак) у выхаванні дзяцей, дапамогуць усталяваць трывалыя ўмовы для эфектыўнага ўзаемадзеяння.
7. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ
Вядучы: - Рухомыя гульні ствараюць атмасферу радасці і таму робяць больш эфектыўным комплекснае рашэнне аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач.
Беларускія народныя гульні – гэта адно з самых старажытных сродкаў выхавання, яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольнай рэчаіснасцю, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычаі і традыцыі беларусаў. Як правіла беларускія народныя гульні - рухомыя.
Спачатку беларускія народныя гульні зарадзіліся як культавы абрад. Потым, з часам, яны сталі як від забаў, але пры гэтым захавалі свой асноўны накірунак – гэта агульная фізічная падрыхтоўка, удасканаленне функцый арганізма, выхаванне маральна-валявых і творчых здольнасцяў.
Вядучы:
(прапануе кожнай камандзе прэзентаваць беларускую народную гульню і правесці яе з удзельнікамі іншай каманды).
Дыдактычная гульня “Беларуская хата”
Дыдактычная задача:
- знаёміць з убраннем сялянскай хаты;
- актывізаваць слоўнік (лучына, лапці, вілачнік, кадка, калаўрот, люлька, ручнік і інш.)
Матэрыял:
На лісце паперы карцінка “Убранне сялянскай хаты”, з якой выразаны ў форме геаметрычных фігур малюнак лучыны, лапцей, калыскі, вілкі з чыгуном, кошыкі, кадкі з тэстам, калаўроты і г.д. Гэтыя элементы карцінкі з адваротнага боку пафарбаваны ў розны колер і пакладзены ў празрысты кішэнь, які размешчаны ў ніжняй частцы старонкі (на малюнку яны намаляваныя справа ад кішэні).
Правілы:
У гульні удзельнічаюць адзін - два дзіцяці. Выхавальнік прапануе накласці выразаныя элементы карцінкі на геаметрычныя фігуры ў адпаведнасці з іх формай і колерам. Потым элементы неабходна размясціць у пэўным месцы карцінкі. Дзеці тлумачаць, дзе ў хаце павінны знаходзіцца гэтыя прадметы, і апісваюць карцінку (разам з выхавальнікам складаюць апавяданне).
- РЭФЛЕКСІЯ: ПРАКТЫКАВАННЕ “КАРУСЕЛЬ”
Усе ўдзельнікі ўстаюць у круг, паклаўшы рукі на плечы суседзяў. Пад ціхую музыку пачынаюць рухацца направа, пакуль вядучы не скажа “Стоп!”
Вядучы задае пытанне:
- Вы даведаліся што-небудзь новае, карыснае для сябе на сённяшнім занятку? (усе па-чарзе або выбарачна адказваюць.)
Потым рухаюцца налева і спыняюцца на каманду вядучага “Стоп!”
- Што вы з сённяшняга матэрыялу будзеце выкарыстоўваць у практыцы сваей работы?
9. РЭЛАКСАЦЫЯ “ГРОНКА ВІНАГРАДУ”
Вядучы: - Сёння мне захацелася прынесці на нашу сустрэчу вінаград (Прад'яўляецца прыгожая гронка буйнага вінаграду на сподачку).
Вінаград сімвал дабрабыту, багацця, ён заключае ў сабе сонечнае цяпло, і гэтую сонечную энергію мы атрымліваем ад ягад. Але, калі ўважліва паглядзець на гэтую гронку, то можна заўважыць, што кожная ягада індывідуальная, не падобная на іншыя.
Я прапаную вам, перадаючы вінаград, разгледзець ягады і перш чым з'есці адну, пастарацца ахарактарызаваць упадабаную вам ягаду, што яна можа вам “даць”.
Рэплікі ўдзельнікаў: “гэтая ягада вельмі сакавітая, і я думаю, што гэта сонечны сок, і ён такі цёплы, як сонца і надасць мне станоўчай энергіі” і г.д.
Фінальная формула вядучага: “Такім чынам, мы змаглі паспрабаваць “кавалачак сонца”, але вы звярнулі ўвагу, што аднолькавых ягад не было – кожная ягада адрознівалася ад іншых сваімі ўласцівасцямі, характарыстыкамі, кожная ягадка індывідуальная, але паглядзіце – усе разам ягады складаюць адзіную гронку і сіла гэтага адзінства ў індывідуальнасці кожнага”.